У актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта 30 мая 2023 года ўдзельнікі народнай тэатральнай студыі «Слова» сыгралі два выдатныя спектаклі малой формы — «Ноч перад Калядамі» па матывах аповесці М.Гогаля і «Галя» па апавяданнях Я.Брыля. Для ўдзельнікаў тэатральнай студыі гэта быў своеасаблівы творчы экзамен, які ацэньвалі не толькі гледачы, але і прафесіяналы тэатральнага жанру – члены Рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі.
Усім вядома, што любы спектакль з’яўляецца канчатковым творчым прадуктам кіраўніка і ўдзельнікаў тэатральнага калектыву, і неймаверны без карпатлівай рэжысёрскай працы. Члены Рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі высока ацанілі працу рэжысёра і акцёрскае майстэрства студэнтаў тэхнічнага ўніверсітэта. Аднадушна вынесена рашэнне, што тэатральная студыя «Слова» вартая працягваць насіць ганаровае званне «Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
Словы віншаванні, радасці і захаплення прагучалі са сцэны ад прарэктара па выхаваўчай рабоце Наталлі Пятроўны ялавай і начальніка аддзела студэнцкіх ініцыятыў і культурна-дасугавай работы Ірыны Васільеўны Ангалюк у адрас нашых акцёраў. Вось іх імёны: студэнтка эканамічнага факультэта Мешчанчук Аляксандра, студэнты факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Палта Алена, Касьян Мікіта, Каранчук Дзмітрый, Яфімчыкаў Давід, Кузюк Дзмітрый, Казулька Ульяна, Цітова Крысціна, Васільева Ульяна, Андрэюк Генадзь, Сцепанюк Антон, Якубец Глеб, Палазкоў Павел, студэнты будаўнічага факультэта — Дзмітрыеў Андрэй, Порплік Мікіта, Гараднік Ксенія, Дзенісейка Васіль, Гашымава Уладзіслава, Юркевіч Кацярына, Шпакоўская Анастасія, Трусава Дыяна, Жыцінец Марыя, Шульган Святлана, Ясінская Кацярына, студэнт факультэта інжынерных сістэм і экалогіі — Пацко Кірыл.
Асаблівая падзяка і бурныя апладысменты ў адрас кіраўніка тэатральнай студыі Аліны Аляксандраўны Сіманенка. Бо пад яе пісьменным кіраўніцтвам для студэнтаў тэхнічнага універсітэта прыадчыняецца дзверы ў храм вялікага мастацтва сцэнічнага пераўвасаблення, раскрываецца творчы геній, які жыве ў кожным з удзельнікаў тэатральнай студыі.
Ад усёй душы віншуем удзельнікаў тэатральнай студыі і кіраўніка з паспяховым пацвярджэннем звання і жадаем народнай тэатральнай студыі «Слова» ісці наперад, тварыць, сябраваць, любіць і заўсёды здзіўляць!








