Быць хакерам — не забава, а злачынства

31 мая 2023 У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча са старшым оперупаўнаважаным КПК УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргеем Генадзьевічам Камаром на тэму «Як не стаць ахвярай кіберзлачыннасці».
У ходзе сустрэчы была прыведзена статыстыка правапарушэнняў у кіберпрасторы ў Брэсце і Брэсцкай вобласці, а таксама меры адказнасці. Хлопцам на канкрэтных прыкладах з рэальнага жыцця паказалі, чым усё сканчаецца, калі студэнты пераступаюць грань закона. Сяргей Генадзевіч растлумачыў, што крымінальная адказнасць за кіберзлачынствы па арт.212 КК Беларусі «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі» надыходзіць з 14 гадоў і караецца аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў. З 16 гадоў, у адпаведнасці з арт. 349 КК Беларусі «Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі» — пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў.