Мэтавы набор-2023

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт працягвае прыём дакументаў для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Не выпусціце магчымасць атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць з гарантаваным працаўладкаваннем.
Заключыць дамовы на падрыхтоўку спецыялістаў прапануюць наступныя прадпрыемствы і арганізацыі:
ААТ «ГСКБ» па спецыяльнасцях «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей»; «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструмент»; «Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў»
ААТ «СтанкаГомель» па спецыяльнасцях «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей»; «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты»
Пружанскае КУВП «Камунальнік» па спецыяльнасці «Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў»
ААТ «Брэсцкі радыётэхнічны завод» па спецыяльнасці «Электронная эканоміка»
Даччынае унітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Брэстгіпразем» па спецыяльнасці «Экспертыза і кіраванне нерухомасцю»
УП «Інстытут Брэстбудпраект» па спецыяльнасцях «Архітэктура» і «Архітэктурны дызайн»
З поўным пералікам спецыяльнасцей, прафілізацый і колькасцю месцаў можна азнаёміцца па спасылцы https://www.bstu.by/abiturientam/pravila-priema/tselevaya-podgotovka-spetsialistov
З ходам падачы дакументаў можна азнаёміцца па спасылцы https://www.bstu.by/monitoring/
Звяртаем Вашу ўвагу, што падставай для ўдзелу ў конкурсе на месца для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі з’яўляецца дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, складзены ў трох экзэмплярах і падпісаны грамадзянінам і заказчыкам.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца па 5 чэрвеня да 18.00