7 чэрвеня 2023 года дэлегацыя БрДТУ на чале з рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргеем Антонавічам Каспяровічам з рабочым візітам наведала філіял БрДТУ Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж. У рамках візіту адбылася сустрэча з кіраўніцтвам каледжа, які ўзначальвае Сяргей Канстанцінавіч Дубнавіцкі, знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай базай філіяла БрДТУ.
У фармаце адкрытага дыялога «Беларусь — брэнд маладых!» адбылася сустрэча кіраўніцтва з навучэнцамі каледжа. Сяргей Антановіч акцэнтаваў увагу хлопчыкаў і дзяўчынак на тым, што навучанне ў каледжы – гэта не завяршэнне навучання, а стартавая ступень да далейшага развіцця і росту. Атрымаўшы сярэднюю спецыяльную адукацыю ёсць магчымасць прадоўжыць атрыманне неабходных кампетэнцый ва ўніверсітэце, затым павышаць сваю кваліфікацыю ў магістратуры і аспірантуры. Навучэнцы задавалі дастаткова разнастайныя пытанні: пачынаючы ад асаблівасцей завочнай формы навучання ў скарочаны тэрмін і заканчваючы бягучай сітуацыяй у краіне. Рэктар БрДТУ даў разгорнутыя адказы на ўсе пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак.
На сустрэчы з працоўным калектывам абмеркавалі патрабаванні да сучаснай установы адукацыі, напрамкі дзейнасці каледжа і крытэрыі адпаведнасці выпускнікоў патрабаванням, якія прад’яўляюцца да будучых спецыялістаў.







