Сёння, 8 чэрвеня, у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце завяршыўся другі дзень уступных іспытаў для абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Рабяты, якія паступаюць на спецыяльнасці «Архітэктура» і «Архітэктурны дызайн» ужо паспяхова вытрымалі этапы ўступнага іспыту «Творчасць» па малюнку і кампазіцыі. Заўтра іх чакае завяршальны этап: для будучых архітэктараў — чарчэнне і для будучых архітэктараў-дызайнераў — жывапіс.
Таксама экзаменацыйныя камісіі, кожная з якіх уключае педагагічнага работніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, ужо ацанілі веды абітурыентаў па прадмеце «Фізіка» і «Матэматыка».
Наперадзе яшчэ адзін дзень уступных іспытаў. Прэтэндэнтам на навучанне па спецыяльнасці «Мытная справа» трэба здаць замежную мову, а абітурыентам, якія паступаюць на тэхнічныя спецыяльнасці — матэматыку.
Звяртаем увагу абітурыентаў, што для ўдзелу ў конкурсе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі неабходна ў тэрмін не пазней за 15 чэрвеня падаць у прыёмную камісію дакумент аб агульнай сярэдняй адукацыі. У выпадку непрадстаўлення дакумента аб адукацыі (атэстата) абітурыент не дапускаецца да ўдзелу ў конкурсе і дакументы яму вяртаюцца ў дзесяцідзённы тэрмін з даты заканчэння тэрміну залічэння.
Адкрытае пасяджэнне прыёмнай камісіі па пытанню залічэння абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, адбудзецца 16 чэрвеня а 12 гадзіне.


