9 чэрвеня 2023 года ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася сустрэча памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Брэсцкай вобласці Валерыя Паўлавіча Вакульчыка і Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргея Мікалаевіча Лабадзінскага з калектывам работнікаў і студэнтаў БрДТУ на чале з рэктарам універсітэта Сяргеем Антонавічам Каспяровічам.
Сустрэча адбылася ў фармаце адкрытага дыялога — гутарка атрымалася жывой і адкрытай, а спектр пытанняў закрануў самыя розныя напрамкі. Студэнты цікавіліся пытаннямі маладзёжных органаў самакіравання, развіццём інфраструктуры горада, захаваннем здаровага ладу жыцця і многімі іншымі, важнымі для кожнага маладога чалавека момантамі. Казалі таксама аб геапалітычнай сітуацыі, патрыятычным выхаванні, уступнай кампаніі і мерах падтрымкі маладых спецыялістаў пасля заканчэння ўніверсітэта.
Валерый Паўлавіч і Сяргей Мікалаевіч з вялікім энтузіязмам адказвалі на пытанні, пацвярджаючы іх прыкладамі з практычнай дзейнасці. Як адзначылі ў ходзе сустрэчы прадстаўнікі ўлады, такія мерапрыемствы дапамагаюць зразумець і даведацца, якія ёсць праблемныя пытанні ва ўніверсітэце, горадзе, рэгіёне і краіне ў цэлым, і пастарацца іх аператыўна выправіць.
Лагічным працягам сустрэчы з’явілася экскурсія гасцей універсітэта ў навуковыя і навучальныя лабараторыі БрДТУ, дзе яны маглі не проста ўбачыць апошнія распрацоўкі ўніверсітэта, але і на ўласным прыкладзе пераканацца ў прыкладной накіраванасці інжынернай адукацыі.













Таксама ў матэрыялах БелТА:
https://www.belta.by/regions/view/vakulchik-motivirovannyj-tselevik-mozhet-dat-foru-studentu-s-bolee-vysokim-ballom-attestata-571030-2023/
https://www.belta.by/regions/view/brestskij-tehnicheskij-universitet-otkroet-novye-spetsialnosti-dlja-studentov-i-magistrantov-571057-2023