Сёння, 9 чэрвеня, прагучаў апошні званок для выпускнікоў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. У гэты знакавы дзень будучыя маладыя спецыялісты прымалі словы наказы і віншаванні ад памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Брэсцкай вобласці Валерыя Паўлавіча Вакульчыка, Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргея Мікалаевіча Лабадзінскага, рэктара універсітэта Сяргея Антонавіча Каспяровіча, прарэктараў, дэканаў, выкладчыкаў і работнікаў БрДТУ.
Сімвалічным пралогам да ўрачыстага мерапрыемства стаў творчы нумар «Мая Беларусь» у выкананні вакальнай групы «Сенсацыя» і студыі арыгінальнага жанру «DE FORCE». Рабяты праз музыку і танец пастараліся перадаць пачуццё любові да Радзімы і гонару за нашу Беларусь!
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ганарыцца таксама сваімі таленавітымі і адоранымі студэнтамі, і пацвярджэннем гэтаму стала цырымонія ўзнагароджання граматамі ўніверсітэта выпускнікоў за высокія дасягненні і асаблівыя поспехі ў розных напрамках дзейнасці БрДТУ.
Граматы за выдатную вучобу, плённую навуковую працу, актыўны ўдзел у грамадскім, творчым жыцці універсітэта і высокія спартыўныя дасягненні з рук рэктара С.А.Каспяровіча, першага прарэктара М.В.Нероды, прарэктара па навуковай рабоце М.М. Шалобыты, прарэктара па выхаваўчай рабоце Н.П. Ялавой атрымалі 73 выпускніка.
Да слоў пажадання і пажаданні, якія шматкроць гучалі з трыбуны на ўрачыстым мерапрыемстве, далучыўся і робат Міроша – распрацоўка студэнтаў факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Мабільны калабарацыйны робат дадаў у код навучання ўчарашніх студэнтаў каманду END і задаў пачатковыя характарыстыкі для далейшай паспяховай рэалізацыі іх ведаў, уменняў і навыкаў.
Выпускнік машынабудаўнічага факультэта, камандзір студэнцкага вытворчага атрада «Энергія» Аляксандр Патаповіч ад імя ўсіх выпускнікоў 2023 года выказаў падзяку кіраўніцтву ўніверсітэта, работнікам і ўсяму прафесарска-выкладчыцкаму складу за бясконцую і карпатлівую працу, і за тыя бясцэнныя веды і вопыт, якія яны перадаюць студэнтам.
Аб пачатку новага этапу ў жыцці выпускнікоў традыцыйна апавясціў апошні званок, пасля чаго юнакі і дзяўчаты закруціліся ў рытме вальса. У знак міру і дабра выпускнікі выпусцілі ў неба белых галубоў. Бо ні для каго не сакрэт, што са старажытных часоў гэтая птушка лічыцца сімвалам міру і стварэння.













