13 чэрвеня 2023 года дэлегацыя Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам універсітэта Каспяровічам С.А. з рабочым візітам наведала УПП «Ніва» Рамановіча С. Г. Салігорскі раён – кіруючая кампанія холдынгу «Ніва-Холдынг».
Мэтай візіту стала азнаямленне з вытворчасцю і выпускаемым абсталяваннем прадпрыемстваў холдынгу і развіццё ўзаемавыгадных дзелавых адносін. На вытворчых пляцоўках выкарыстоўваецца сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое дазваляе выконваць аперацыі механічнай апрацоўкі з высокай дакладнасцю.
Холдынг «Ніва» з’яўляецца адным з наймагутных прадпрыемстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у сферы вытворчасці цяжкай прамысловасці і спецыялізуецца на вытворчасці абсталявання для здабычы і ўзбагачэння карысных выкапняў: горна-шахтавага, свідравога, абагачальнага, пад’ёмна-транспартнага, электратэхнічнага.
У рамках візіту падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на развіццё інавацыйных тэхналогій у машынабудаванні. Адна з задач-кваліфікаваныя IT-спецыялісты, інжынеры, даследчыкі ў сферы машынабудавання, якія змогуць ствараць новыя тэхналогіі і ўмацоўваць сувязь паміж вытворчасцю, навукай і адукацыяй. Праграма ўзаемадзеяння прадугледжвае таксама павышэнне кваліфікацыі, удасканаленне прафесійнага ўзроўню і кампетэнтнасці навукова-педагагічных кадраў. У рамках пагаднення плануецца сумеснае стварэнне і распрацоўка новых вучэбна-метадычных матэрыялаў, якія павысяць эфектыўнасць навучання будучых спецыялістаў.






