Тыдзень моладзі і студэнцтва. Дзень інфармацыі і навукі

У Беларусі стартаваў тыдзень моладзі і студэнцтва. На працягу сямі дзён у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце арганізавана правядзенне тэматычных дзён: «Дзень інфармацыі і навукі», «Дзень міру», «Дзень стварэння», «Дзень гістарычнай памяці», «Дзень спорту», «Дзень Moladz.by: цэнім свет, ствараем будучыню!», «Дзень моладзі і студэнцтва».
У рамках кожнага тэматычнага дня арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі і круглыя сталы, майстар-класы, інтэлектуальныя гульні, квэсты, дабрачынныя, працоўныя, экалагічныя акцыі і інш.
Стартаваў тыдзень з конкурсу інфаграфікі «Вобраз паспяховага маладога вучонага» і выставы навукова-метадычнай літаратуры БрДТУ «Навуковы патэнцыял і гонар краіны». Акрамя гэтага, у дзень інфармацыі і навукі навучальныя і галіновыя лабараторыі БрДТУ арганізавалі дзень адчыненых дзвярэй і кожны жадаючы змог азнаёміцца з інавацыйнымі распрацоўкамі маладых навукоўцаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта. Таксама дзеці прынялі ўдзел у рэспубліканскім анлайн-квізе «Навука ў сучасным свеце», арганізаваным Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам moladz.by.
Другі дзень Тыдня моладзі і студэнцтва будзе прысвечаны міру. Запланаваны праекты, якія накіраваны на захаванне традыцый, культуры, дружбы і міру паміж рознымі нацыянальнасцямі, дабрачынныя акцыі, чэлендж «У МІРы валанцёрства».