Тыдзень моладзі «Moladz.by: цэнім свет, ствараем будучыню!» працягваецца і другі дзень прайшоў пад агульнай назвай – Дзень міру.
У рамках гэтага дня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася выстава вынікаў конкурсу эсэ «У імя мірнага неба над галавой!» і чэлендж добрых спраў «Клоунотерапия», «Дай лапу, сябар!». У Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Веда» хлопцы аказалі пасільную дапамогу ў рамонце памяшканняў і добраўпарадкаванні тэрыторыі; наведалі Брэсцкае грамадскае аб’яднанне дапамогі жывёлам «Дабрыня», дзе пазнаёміліся з яго жыхарамі, пакармілі іх, перадалі ўладальнікам набыты корм і лекі.
Мір – гэта галоўная каштоўнасць і мэта ў нашым жыцці. У пацверджанне гэтага ў Дзень міру на тэрыторыі ўніверсітэта адбыўся флэшмоб «БрДТУ ЗА МІР», падчас якога ў неба былі запушчаны папяровыя самалёцікі – сімвалічныя «белыя галубы».






