У Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа адбылася жалобная цырымонія перапахавання загінуўшых у дні абароны цытадэлі ў чэрвені 1941 года.
Астанкі 10 чалавек – васьмярых абаронцаў і двух мірных жыхароў з ушанаваннямі пахаваныя пад плітамі некропаля.
Дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Рыгоравіч Басюк нагадаў, што раней тут былі спачываюць 1038 чалавек, у 277 з іх устаноўлены імёны.
Вечная памяць удзячных нашчадкаў застанецца ў сэрцах мільёнаў, а прах загінуўшых здабыў свой апошні прытулак у брацкай магіле легендарнага бастыёна мужнасці.
Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да пліт некропаля.




