У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванца Андрэя Іванавіча. У пасяджэнні прыняў удзел першы сакратар ЦК БРСМ Лук’янаў Аляксандр Сяргеевіч.
Асноўным пытаннем нарады стала арганізацыя выхаваўчай і ідэалагічнай работы, грамадзянска-патрыятычных праектаў і ўзаемадзеянне ўстаноў вышэйшай адукацыі з органамі мясцовага кіравання і грамадскімі аб’яднаннямі.
Сёння асабліва актуальныя пытанні значнасці грамадзянскай адказнасці кожнага чалавека, важнасці патрыятычнага выхавання, дзе сярод бясспрэчных прыярытэтаў – мэтанакіраванае і актыўнае садзейнічанне асобаснаму станаўленню прафесіянала, адказнага сем’яніна, грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.
Рэспубліканскі Савет рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі адзначыў, што, нягледзячы на існуючую ва ўстановах вышэйшай адукацыі сістэму выхаваўчай і ідэалагічнай работы, маюцца значныя рэзервы для яе ўдасканалення. Пры гэтым важна выкарыстанне патэнцыялу мясцовых органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў.
Па выніках сустрэчы распрацаваны рэкамендацыі па ўдасканаленні нарматыўнага рэгулявання і перспектыўнага планавання сістэмы ўзаемадзеяння УВА з органамі мясцовага кіравання, самакіравання і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь.


