У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем «Памяці загінуўшых будзьце годныя», прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Жалобнае мерапрыемства працягнула ваенна-гістарычная рэканструкцыя ключавых падзей абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені — ліпені 1941 года.
У мерапрыемствах, прымеркаваных да 82-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел дэлегацыя рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама кіраўніцтва і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам.








