Зберагчы ПАМЯЦЬ! Захаваць МІР!

22 чэрвеня 2023 у рамках Рэспубліканскага маладзёжнага патрыятычнага форуму «Цытадэль памяці» ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся рэспубліканскі круглы стол «Зберагчы ПАМЯЦЬ! Захаваць МІР!». Форум арганізаваны ў рамках Тыдня моладзі і студэнцтва ў БрДТУ ў #Дзень гістарычнай памяці.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа студэнты і работнікі БрДТУ далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання; на хвіліну спыніліся ад мітусні, задумаліся і ўспомнілі тых, хто цаной свайго жыцця пацярпеў ад фашызму, хто здабываў Вялікую Перамогу дзеля мірнай будучыні Беларусі!
Пасяджэнне круглага стала «Зберагчы ПАМЯЦЬ! Захаваць МІР!» пачалося з уступнага слова прарэктара па выхаваўчай рабоце БрДТУ Ялавай Наталлі Пятроўны, якая адзначыла каштоўнасць міру ў сучасным грамадстве, значнасць Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне для сучаснай моладзі, якая павінна шанаваць і памятаць подзвіг нашых прадзедаў у імя мірнага жыцця народа. Наталля Пятроўна працытавала зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Ад імя Пензенскага ўніверсітэта з відэазваротам «Гістарычная памяць як каштоўнасная арыентацыя студэнцкай моладзі: па выніках міжнароднай акцыі «Знаходкі сямейных архіваў» (Расія – Беларусь)» выступіла доктар гістарычных навук, прафесар Маслава Ірына Іванаўна.
Спікерамі круглага стала сталі таксама запрошаныя святары Протаіерэй Яўген Іванавіч Ліхота, Протаіерэй Віталь Мікалаевіч Хонавец, Іерэй Леанід Лявонавіч Сімончык, якія распавялі пра памяць, малітву па загінуўшых воінах; пра Сабор Уваскрасення Гасподняга ў г.Брэсце, які пабудаваны да 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Загадчык кафедры гуманітарных навук Малыхіна Людміла Юр’еўна выступіла з дакладам «Актуальныя дадзеныя аб дэмаграфічных стратах Беларускай Рэспублікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У ходзе работы круглага стала былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы «Пачатак вайны», «Беларусь – краіна міру і згоды».
У анлайн фармаце ўдзельнікамі круглага стала сталі калегі з навучальных устаноў Беларусі і Расіі:
— Пензенскі дзяржаўны універсітэт архітэктуры і будаўніцтва;
— Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт;
— Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь;
— Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
— Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;
— Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;
— Пінскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж;
— Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна;
— Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны каледж.