Той самы доўгі дзень у годзе
З яго бясхмарным надвор’ем
Нам выдаў агульную бяду
На ўсіх, на ўсе чатыры гады.
К. Сіманаў
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа нагадвае нам аб усіх загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў. Мы смуткуем па ўсіх, хто цаной свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя гады нашу Айчыну.
З мэтай выхавання пачуцця падзякі да загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і пакінутых у жывых ветэранаў, з мэтай захавання цікавасці да гістарычнага мінулага нашай краіны работнікі бібліятэкі БрДТУ падрыхтавалі кніжную выставу «Дзень, які падзяліў жыцці мільёнаў людзей на «До» і «Пасля»». На выставе экспануюцца творы айчынных пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя падзеям 22 чэрвеня 1941 года, удзельнікаў і сведак тых трагічных дзён. Ваенная лірыка прадстаўлена зборнікамі А. Ахматавай, О. Бергольц, В. Высоцкага, Ю. Друнінай і інш. Проза ваенных гадоў прадстаўлена творамі А. Адамовіча, У.Быкава, Б. Васільева, К. Сіманава, І. Шамякіна, М. Шолахава і інш. У творах апісваецца трагічны пачатак вайны, армія і тыл, партызанскі рух і падполле, гераізм і здрада, веліч і драматызм Перамогі. Выстава нагадае цяперашняму пакаленню аб загінуўшых у баях за Радзіму, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў.


