Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч напярэдадні Дня вынаходніка і рацыяналізатара за значны ўклад у развіццё, стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць новых навуковых распрацовак і тэхналогій і важкі ўклад у развіццё вынаходніцкай дзейнасці ўніверсітэта ўзнагародзіў ганаровай граматай універсітэта Ганаровага прафесара БрДТУ, доктара тэхнічных навук Віталя Сцяпанавіча Севяраніна. Севяранін В.С. — адзін з вядучых спецыялістаў у рэспубліцы ў галіне энергазберажэння. Творчасць яго адлюстравана больш чым у пяцістах яго публікацыях; мае больш за трыста тэхнічных канструкцый, схем, абароненых патэнтамі і аўтарскімі сведчаннямі на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі. Толькі ў 2021 годзе БрДТУ атрымаў 16 патэнтаў на распрацоўкі Севяраніна В.С, у 2022 – 25 патэнтаў.
Таксама ў гонар Дня вынаходніка і рацыяналізатара Граматамі университетанаграждены Паўлава Інэса Паўлаўна — дацэнт кафедры тэхналогіі бетону і будаўнічых матэрыялаў, Ісакаў Аляксей Вячаслававіч — начальнік ваеннай кафедры, Нікуцін Мікалай Віктаравіч — намеснік начальніка ваеннай кафедры; Гаўрылін Андрэй Уладзіміравіч — выкладчык ваеннай кафедры; Чарнюк Уладзімір Пятровіч — дацэнт кафедры тэхналогіі будаўнічай вытворчасці.
Паважаныя выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты і студэнты!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём вынаходніка і рацыяналізатара!
Жадаем вам невычэрпнага энтузіязму ў рэалізацыі ўсіх вашых яркіх ідэй і задум, творчай ініцыятывы, аптымізму,
дабрабыту, моцнага здароўя, доўгага і плённага творчага шляху, павагі і падтрымкі з боку блізкіх і калег!