Тыдзень моладзі «Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!» працягваецца і пяты дзень прайшоў пад назвай – Дзень спорту. У рамках гэтага дня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася спартыўная акцыя «Народная зарадка», чэлендж «На вучобу, на працу на ровары еду я». Кафедрай фізічнага выхавання і спорту БрДТУ была праведзена зарадка на спортпляцоўцы і матчавая сустрэча па міні-футболе паміж студэнтамі пражываюць у інтэрнатах і гарадскімі студэнтамі. Заняткі фізічнай культурай і спортам дабратворна ўздзейнічаюць на здароўе чалавека, з’яўляюцца адной з самых даступных і папулярных формаў актыўнага адпачынку, забавы і арганізацыі вольнага часу, а таксама крыніцай станоўчых эмоцый і добрага настрою.





