У атмасферы адзінства, радасці, міру і дабра завяршыўся Рэспубліканскі Тыдзень моладзі і студэнцтва, які сёлета праходзіў пад слоганам «Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!». На працягу сямі дзён моладзь Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта арганізоўвалі разнастайныя актыўнасці ва ўніверсітэце і прымалі ўдзел у гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах.
Так, напрыклад, прайшлі працоўныя акцыі «ЗаСправу!» і рэспубліканская акцыя «Народная зарадка», адбыўся фотаконкурс «У імя мірнага жыцця! У імя перамогі!», прынялі ўдзел у чэленджы «На вучобу, на працу на ровары еду я!», у Рэспубліканскім выпускным устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Яркім завяршэннем тыдня стала свята ў Парку культуры і адпачынку 1 Мая, якое аб’яднала маладых людзей Брэстчыны, у ліку якіх і студэнты БрДТУ.
Творчыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, алімпіяды, фестывалі – усё гэта дае маладым людзям магчымасці праявіць сябе, развіваць таленты і працягваць свой шлях у якасці годных і паспяховых грамадзян краіны.







