Сямён Люльковіч – студэнт 3-га курса будаўнічага факультэта, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава. Сямён прымаў самы непасрэдны ўдзел у работах па рэканструкцыі «Могілак вёсак» і будаўніцтве новага музея, тым самым уносячы сваю лепту ў захаванне мемарыяла народнай памяці.
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2023 г. №100 за актыўную работу па рэканструкцыі дзяржаўнай установы Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» і будаўніцтва музея мемарыяльнага комплексу Сямёну Юр’евічу Люльковічу аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Шчыра віншуем Сямёна з высокай заслужанай узнагародай!
Жадаем новых дасягненняў у імя развіцця і працвітання нашай любімай Беларусі!