27 чэрвеня адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў першага Рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідары прамысловасці Рэспублікі Беларусь — 2023».
У якасці экспертаў у конкурсе і ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел дэкан машынабудаўнічага факультэта БрДТУ Анысько Сяргей Рамановіч і загадчык лабараторыі прамысловай робататэхнікі БрДТУ Валерый Віктаравіч Касьянік. У рамках конкурсу кампетэнтнае журы вызначыла лепшых вытворцаў прамысловай прадукцыі краіны ў больш чым 20 намінацыях.
У ходзе працэсу папярэдняй ацэнкі канкурсантаў эксперты наведалі шэраг прадпрыемстваў, якія адносяцца да розных галінах прамысловасці, сустрэліся з кіраўніцтвам, пазнаёміліся з асаблівасцямі вытворчасці, дасягненнямі і перспектывамі развіцця прадпрыемства.
Больш інфармацыі пра пераможцаў на сайце конкурсу: industrialleaders.by






Фота з сайта https://www.industrialleaders.by