У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў летні перыяд ужо працаўладкавана 335 чалавек у складзе 22 студэнцкіх атрадаў розных напрамкаў дзейнасці.
Будаўніцтва сярэдняй школы на 1120 месцаў у паўднёва-заходнім мікрараёне №4 Брэста па ініцыятыве Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» абвешчана абласной маладзёжнай будоўляй – 2023. Нароўні з будаўнікамі тут працуе студэнцкі будаўнічы атрад «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава. Дзеці ўжо не першы год працуюць на карысць рэгіёна і краіны. Байцы атрада, камандзірам якога з’яўляецца студэнт будаўнічага факультэта БрДТУ Люлькавіч Сямён, прымалі непасрэдны ўдзел у рэканструкцыі Мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр-2022».
У рамках Рэспубліканскага вытворчага працоўнага праекта «Аўтазаводзец» у Мінску на аб’ектах ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» працуе вытворчы студэнцкі атрад «Энергія» імя Героя Савецкага Саюза П.У. Пранягіна, камандзір атрада Дарчыч Багдан Сяргеевіч.
Яшчэ адзін вытворчы атрад БрДТУ «Легіён» імя двойчы Героя Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскага, узначалены Раманчуком Андрэем, з’яўляецца ўдзельнікам Рэспубліканскага міжпрофільнага працоўнага праекта «ГОМСЕЛЬМАШ – 2023».
Добраўпарадкаванне тэрыторыі роднага ўніверсітэта, уключаючы навучальныя карпусы і інтэрнаты, таксама не абыходзіцца без удзелу студэнцкіх атрадаў. Студэнцкім будаўнічым атрадам «Каменшчык» імя Героя Савецкага Саюза І.М. Кабзуна вядуцца работы па пераабсталяванні складскога памяшкання пад навучальны палігон. Камандзір атрада-студэнт будаўнічага факультэта Цярэшка Ягор. На пераабсталяванні спартыўных пляцовак БрДТУ працуе будаўнічы атрад «Праметэй» імя Героя Савецкага Саюза А.І. Мельнікава, узначалены студэнтам будаўнічага факультэта Несцяруком Кірылам.
Студэнцкі будаўнічы атрад «Мантажнік» імя Героя Савецкага Саюза М.Ф.Турцэвіча, камандзірам якога з’яўляецца Янчук Міхаіл, працуе на Брэсцкім заводзе жалезабетонных канструкцый і будаўнічых дэталяў ААТ «Дарбудмантажтрэст».
Добраўпарадкаваннем тэрыторыі горада сумесна з КУП «Брэстжылбуд» займаюцца атрад «Будаўнік» імя Героя Савецкага Саюза С.А. Пашкевіча, камандзір Шаўцоў Максім Пятровіч, і будаўнічы атрад «Крышталь» імя Героя Савецкага Саюза П.І. Жданава, камандзір Пуляшка Раман Андрэевіч. Малярныя і аддзелачныя работы на тэрыторыі горада сумесна з ААТ «Будаўнічы трэст №8» выконвае будаўнічы атрад «Камета» імя Героя Савецкага Саюза М.Б. Осіпавай, камандзір Шыманская Арына Сяргееўна. Варта адзначыць, што ўсе байцы гэтага атрада – дзяўчаты, студэнты будаўнічага факультэта. Таксама ў распараджэнні ААТ «Будаўнічы трэст №8» працуе будаўнічы атрад «Маналіт» імя Героя Савецкага Саюза Е.В. Васілеўскага, узначалены Бублікавым Вячаславам.
На розных прадпрыемствах ААТ «Савушкін прадукт» працуюць: вытворчы атрад «Максімум» імя Героя Савецкага Саюза А.Г.Целешава, будаўнічы атрад «Амега» імя Героя Савецкага Саюза І. К. Захарава, будаўнічы атрад «Перспектыва» імя Героя Савецкага Саюза І.І. Дзякава, будаўнічы атрад «Альфа» імя Героя Савецкага Саюза В. М. Кірмановіч.
На аб’ектах ААТ «Палессежылбуд» працуюць будаўнічы атрад «Адрэналін» імя Героя Савецкага Саюза П.М.Буйневіча і будаўнічы атрад «Альтаір» імя Героя Савецкага Саюза і. С. Леановіча.
Таксама ва ўніверсітэце створаны і функцыянуюць сэрвісныя атрады, якія працуюць з абітурыентамі і прымаюць удзел у арганізацыі і суправаджэнні прыёмнай кампаніі-2023.
Сёлета студатрадаўскаму руху Беларусі спаўняецца 60 гадоў і гэта самая папулярная форма працаўладкавання моладзі.
Для таго каб трапіць у студэнцкі атрад, трэба звярнуцца ў першасную арганізацыю БРСМ ва ўніверсітэце. Нескладана. Але магчыма толькі ў тым выпадку, калі няма акадэмічных запазычанасцяў і сесія зачынена ў тэрмін. Бо любая праца — гэта не толькі пра грошы, але яшчэ і пра адказнасць.