Рэктар БрДТУ Каспяровіч С.А. сустрэўся з байцамі будатрадаў

Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч разам з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Наталляй Пятроўнай Ялавай наведалі будаўнічыя атрады, якія працуюць на абласной маладзёжнай будоўлі.
Рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта будаўніцтва дзіцячага садка на 350 месцаў у Паўднёва-Заходнім мікрараёне №5 Брэста абвешчана абласной маладзёжнай будоўляй – 2023. На значным аб’екце працуюць студэнцкія будаўнічыя атрады «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава і «Камета» імя Героя Савецкага Саюза М. Б. Осіпавай, сфармаваныя са студэнтаў будаўнічага факультэта БрДТУ. Варта адзначыць, што ўсе байцы атрада «Камета» — дзяўчаты, і гэта ўпершыню ў гісторыі ўніверсітэцкага студатрадаўскага руху.
Сяргей Антонавіч павітаў байцоў і падкрэсліў, што хлопцы ў складзе будатрадаў працуюць на карысць роднага горада, а таксама набываюць новыя навыкі, якія дакладна спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Рэктар выказаў словы ўдзячнасці за добрасумленную і якасную працу, пацікавіўся ўмовамі працы і адпачынку дзяцей. Працаваць байцам на галоўным маладзёжным будаўнічым аб’екце трэба будзе яшчэ да 2 жніўня.