У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце працягваецца асноўны этап уступнай кампаніі-2023.
22 абітурыенты, з ліку тых, хто падаў дакументы ў першы дзень, маюць суму балаў больш за 300; 9 абітурыентаў з’яўляюцца ўладальнікамі атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём або дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай; 4 абітурыенты маюць сертыфікаты ЦЭ або ЦТ з вынікам 100 балаў і ўсё — па беларускай мове (прыемна, што нашы абітурыенты так добра ведаюць родную мову). Максімальная сума балаў — 393 — у абітурыента эканамічнага факультэта Міхаіла. Паступае хлопец на спецыяльнасць «Электронная эканоміка».
Як паказаў першы дзень прыёму дакументаў, абітурыенты, якія зарэгістраваліся ў лічбавым кабінеце і запоўнілі неабходныя формы папярэдне, часу на падачу дакументаў выдаткавалі значна менш. Важна адзначыць, што пасля рэгістрацыі ў лічбавым кабінеце абітурыента неабходная асабістая падача дакументаў у прыёмную камісію.
Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў БрДТУ, працягнецца да 25 ліпеня ўключна. На спецыяльнасць «Меліярацыя і водная гаспадарка» дакументы прымаюцца па 27 ліпеня.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе ўступнай кампаніі, спецыяльнасцях і прафілізацыі, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.bstu.by ва ўкладцы Абітурыентам. Задаць пытанні, якія цікавяць нас, можна па тэлефоне +375 162 32 17 76 альбо ў адной з сацыяльных сетак БрДТУ.