Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт працягвае прыём дакументаў для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі.
Звяртаем увагу, што 25 ліпеня, разам са спецыяльнасцямі дзённай формы навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, завяршаецца прыём дакументаў на бюджэтную і платную форму на спецыяльнасці, пры паступленні на якія неабходна здаваць Унутраныя ўступныя іспыты. У БрДТУ неабходна здаваць уступныя выпрабаванні пры паступленні на спецыяльнасці «Архітэктура» і «Архітэктурны дызайн», а таксама на ўсе спецыяльнасці завочнай формы навучання ў скарочаны тэрмін. На скарочаны тэрмін навучання прымаюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Пералік неабходных для паступлення дакументаў, расклад экзаменаў і іншая карысная інфармацыя размешчана ў Асабістым кабінеце абітурыента, а таксама на сайце універсітэта ў раздзеле «Абітурыентам».
Прыём дакументаў на спецыяльнасць «Меліярацыя і водная гаспадарка» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца да 27 ліпеня ўключна. Абітурыенты, якія паступаюць на дадзеную спецыяльнасць, могуць удзельнічаць у конкурсе па выніках цэнтралізаванага экзамену / тэсціравання або здаваць уступныя іспыты па прадметах «Фізіка» і «Матэматыка» ва ўніверсітэце.
Прыёмная камісія працуе з 9:00 да 18:00 без выхадных
Больш падрабязную інфармацыю пра паступленне можна даведацца па тэлефоне +375 162 32 17 76, альбо задаць пытанне ў нашых сацыяльных сетках.
Па стане на 9:00 24 ліпеня вакантныя месцы на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па наступных спецыяльнасцях:
дзённая форма навучання:
Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў з прафілізацыяй-30
завочная форма навучання ў поўны тэрмін:
Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў з прафілізацыяй – 1
Сістэмы кіравання інфармацыяй – 3
Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт – 1
Інфармацыя аб ходзе прыёму дакументаў размешчана на сайце па спасылцы: https://www.bstu.by/monitoring.