Дзень горада і 79-я гадавіна вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Брэст 28 ліпеня адзначае Дзень горада «Бярэсце-2023» і 79-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Віншаванне Старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Сяргея Мікалаевіча Лабадзінскага па спасылцы:

https://vk.com/video-194880663_456239458

Традыцыйна святкаванне пачалося з памятных мерапрыемстваў. Да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе» Брэсцкая крэпасць-герой» і абеліску на плошчы Свабоды ўскладзены вянкі і кветкі ў падзяку пакаленню пераможцаў. Ва ўрачыстых цырымоніях прынялі ўдзел кіраўнікі вобласці і горада, члены беларускага парламента, прадстаўнікі дыпламатычных місій, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, духавенства, жыхары і госці горада. Работнікі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам таксама прынялі ўдзел у мерапрыемствах.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто цаной жыцця абараніў свабоду і незалежнасць Радзімы. Аддаючы даніну папярэднікам, урачыстым маршам на плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці прайшлі воіны Брэсцкага гарнізона.