28 ліпеня 2023 года адбылося адкрытае пасяджэнне прыёмнай камісіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па пытанні залічэння на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту абітурыентаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе па выніках цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
Спісы залічаных на першы курс размешчаны па спасылцы: https://www.bstu.by/abiturientam/spiski-zachislennykh
Па выніках конкурсу на дзённую форму навучання сфарміраваліся наступныя прахадныя балы па факультэтах:
Будаўнічы факультэт — 197
Машынабудаўнічы факультэт — 218
Факультэт электронна-інфармацыйных сістэм — 299
Факультэт інжынерных сістэм і экалогіі — 221
Эканамічны факультэт — 325
Конкурс на розныя спецыяльнасці склаў да 7,2 чал/месца.
Віншуем новых студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з паспяховым паступленнем і жадаем выдатнай вучобы і вялікіх творчых поспехаў!
Адкрытае пасяджэнне прыёмнай камісіі па пытанні залічэння абітурыентаў на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па выніках уступных выпрабаванняў адбудзецца 4 жніўня ў 15:00 у актавай зале.

