1 верасня ў першы дзень новага навучальнага года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару БрДТУ.
30 студэнтаў і 30 работнікаў па выніках 2022-2023 навучальнага года ўнеслі свой асабісты ўклад і дамагліся высокіх вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Рэктар Сяргей Антонавіч Каспяровіч у сваім выступленні выказаў падзяку кожнаму работніку і студэнту, пажадаў не змяншаць абароты, а ісці наперад, нарошчваць вынікі.
Сяргей Антонавіч павіншаваў усіх з годнымі ўзнагародамі, з пачаткам новага навучальнага года і пажадаў паспяховай, спакойнай працы ў распачатым навучальным годзе, працаваць на карысць нашага універсітэта і ганарыцца нашымі вынікамі.




