Першая віцэ-міс Беларусь -2023-студэнтка БрДТУ Ксенія Уласюк

8 верасня ў сталічным Палацы спорту адбыўся фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2023».
Канкурсанткі — 24 чароўныя дзяўчыны з розных рэгіёнаў нашай краіны. У якасці гледача на трыбунах-Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
За тытул «Міс Беларусь — 2023 » і карону ў ліку канкурсантак змагаліся студэнткі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Ксенія Уласюк і Дар’я Якубоўская.
Падтрымаць дзяўчат непасрэдна ў зале Палаца спорту прыехала дэлегацыя БрДТУ на чале з рэктарам універсітэта Сяргеем Антонавічам Каспяровічам.
Па выніках конкурсу на думку журы ў намінацыі «Першая віцэ-міс Беларусь — 2023» пераможцай прызнана студэнтка эканамічнага факультэта БрДТУ Ксенія Уласюк. За сценамі універсітэта Ксенія з’яўляецца мадэллю Нацыянальнай школы прыгажосці.

Ад усёй душы віншуем Ксенію і жадаем далейшых поспехаў!
Ганарымся нашымі таленавітымі і рознабаковымі студэнтамі!