Студэнтка БрДТУ-пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па дуатлоне

16 верасня 2023 г. на лыжаролернай трасе ў Раўбічах адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па дуатлоне. Спартсмены ўсіх узроставых катэгорый мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў мультыспартыўнай гонцы. На дыстанцыі 5 км+20 км+2.5 км ва ўзроставай катэгорыі 20+ сярод жанчын залаты медаль заваявала студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Русак Кацярына.
Віншуем Кацярыну з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!