15 верасня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Народнае адзінства – будучыня квітнеючай Беларусі», прымеркаваная да Дня народнага адзінства і арганізаваная сумесна з Маскоўскай раённай г.Брэста арганізацыяй РГА «Белая Русь».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся рэктар універсітэта С.А. Каспяровіч, які падкрэсліў велізарную значнасць даты 17 верасня 1939 года для гістарычнай памяці і захавання адзінства нацыі. Выступіў з дакладам протаіерэй, кіраўнік аддзела рэлігійнай асветы і катэхізацыі Брэсцкай епархіі Яўген Ліхота. Ён правёў паралель паміж рознымі раз’яднанымі народамі ўсяго свету ў мінулым і сучаснасці, выказаўшы ўпэўненасць, што толькі адзіны народ здольны забяспечыць ўздым і росквіт дзяржавы, падняць дабрабыт кожнага грамадзяніна. Спікерамі на дыялогавай пляцоўцы таксама выступілі загадчык кафедры гуманітарных навук БрДТУ Людміла Юр’еўна Малыхіна і дацэнт кафедры Сяргей Міхайлавіч Васовіч.
Студэнты, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве, з вялікай цікавасцю слухалі выступоўцаў, завязаўшы ў завяршэнні ажыўленую дыскусію.