Свята першакурсніка ў бібліятэцы БрДТУ

15 верасня, у рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі, у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце быў арганізаваны дзень першакурсніка «Мастацтва быць студэнтам».
Студэнты першага курса наведалі ўніверсітэцкую бібліятэку, пазнаёміліся з яе структурай, магчымасцямі, інфармацыйнымі рэсурсамі. Для рабят былі праведзены экскурсіі, прэзентацыі кніжных выстаў, майстар-класы па пошуку інфармацыі ў электронным каталогу і рэпазітары БрДТУ.
У рамках свята адбылося правядзенне інтэрактыўнай гульні «Азбука маёй краіны», прымеркаванай да Дня народнага адзінства, дзе студэнты разгадвалі гісторыю Беларусі з дапамогай літар беларускага алфавіту. Завяршылася мерапрыемства прысвячэннем у чытачы, урачыстым уручэннем чытацкіх білетаў і выдачай літаратуры паводле вучэбных праграм.