Выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

15 верасня ў г. Полацку адбылося выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прадставіла Старшыня Савета маладых навукоўцаў БрДТУ Крысціна Беламесава.
У зале пасяджэння Палаца культуры адбыўся круглы стол на тэму: «Сацыяльная падтрымка маладых работнікаў прадпрыемстваў» на якім кожны з прысутных расказаў аб падтрымцы моладзі, якая аказваецца ўстановамі адукацыі ў самых розных сферах. Пасля круглага стала ў адпаведнасці з праграмай на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е.Полацкай прайшоў семінар аб падрыхтоўцы і правядзенні 13-га сезона Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
16 верасня адбыўся «Дзень навуковай моладзі», дзе прынялі ўдзел 27 устаноў вышэйшай адукацыі і 3 інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Члены Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставілі свае перадавыя інавацыйныя ідэі на дэманстрацыйных пляцоўках і прынялі ўдзел у навуковых мерапрыемствах.