17 верасня, у Дзень народнага адзінства, па ўсёй краіне адбылося мноства розных мерапрыемстваў, у якіх з энтузіязмам прымалі ўдзел беларусы.
Так, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт арганізаваў велапрабег «Дарогамі пераможцаў», які сабраў некалькі дзясяткаў аднадумцаў з ліку студэнтаў і работнікаў БрДТУ.
У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў. Затым удзельнікі велапрабегу аддалі даніну памяці загінулым воінам Чырвонай Арміі на гарнізонных могілках.
На думку ўдзельнікаў мерапрыемства, падобныя ініцыятывы-выдатная магчымасць аб’яднаць усіх, хто глядзіць у адным кірунку – у напрамку моцнай і квітнеючай Беларусі.



