Паважаныя ветэраны, выкладчыкі, работнікі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта!

Ад усёй душы віншую Вас З Днём народнага адзінства!
Захаванне адзінства і згоды, адказнасць і салідарнасць – заўсёды былі і застаюцца найважнейшымі каштоўнасцямі любога грамадства, залогам стабільнасці і развіцця. Менавіта ад згуртаванасці, узаемадапамогі, адданасці справе, ад кожнага з нас залежыць дабрабыт і росквіт нашага ўніверсітэта, рэгіёна і любімай Беларусі!
У гэты святочны дзень прыміце самыя цёплыя віншаванні і пажаданні здароўя, міру, дабрабыту, шчасця і веры ў лепшае! Давайце разам з кожным днём станавіцца мацней духам, верыць у сябе, свой народ, агульны поспех. Няхай эканамічныя, інтэлектуальныя і спартыўныя перамогі надаюць усім нам сіл для новых дасягненняў у мірнай краіне сярод мірных людзей! Са святам!

З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч