У рамках візіту дэлегацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба, які адбыўся ў Рэспубліку Беларусь, на чале з намеснікам міністра вышэйшай адукацыі Рэспублікі Куба Рэйнальда Веласкесам Зальдыварам 19 верасня 2023 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры паміж БрДТУ і Універсітэтам Моа. Дакумент падпісалі рэктар нашага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч и рэктар партнёрскай кубінскай ВНУ Юрыслі Вальдэс Марыньё.
Універсітэт Моа заснаваны ў 1976 годзе і мае статус некамерцыйнай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы. ВНУ ўключае ў сябе факультэты геалогіі і горназдабыўной прамысловасці, металургіі, электрамеханікі, школу эканомікі. Сёння студэнтам універсітэта прапануецца навучанне на праграмах бакалаўрыяту і магістратуры ў такіх галінах як эканоміка, фінансы, педагогіка, інфарматыка, электроніка, геалогія. Універсітэт носіць імя вядомага кубінскага навукоўца, геолага доктара Антоніа Нуньеса Хіменеса.


Фота прадастаўлены медыяцэнтрам БНТУ