21 верасня 2023 на эканамічным факультэце БрДТУ прайшла сустрэча навучэнцаў 3 і 4 курсаў спецыяльнасцяў «Фінансы і крэдыт», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», а таксама «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» з прадстаўнікамі ЗАТ «РРБ-Банк». Вядучы HR-менеджэр РРБ-Банка Радычына Кацярына падчас мультымедыйнай прэзентацыі азнаёміла студэнтаў з гісторыяй банка, напрамкамі дзейнасці, асноўнымі банкаўскімі прадуктамі. Асаблівую ўвагу спецыяліст надала магчымасцям для праходжання аналітычнай і пераддыпломнай практык на базе РРБ-Банка. Начальнік ЦБП № 101 РРБ-Банка Пазнякова Кацярына распавяла на сваім прыкладзе магчымасці кар’ернага росту ў банку, адзначыўшы, што акрамя прафесійнага развіцця ў банку вялікую ўвагу надаюць каманднаму духу і здароваму ладу жыцця. Студэнты актыўна задавалі пытанні пра перспектывы працы ў ЗАТ «РРБ-Банк», узроўні аплаты працы, сацыяльным пакеце для работнікаў. Загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту Патапава Наталля Васільеўна падзякавала прадстаўнікам банка за прэзентацыю і магчымасць студэнтам факультэта прайсці практыку ў РРБ-Банку. У завяршэнне сустрэчы прадстаўнікі правялі міні-віктарыну па фінансавай граматнасці, па выніках якой самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.