Дзень настаўніка 2023

28 верасня 2023 года ў Палацы Рэспублікі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.
На чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Касперовічам дэлегацыя ўніверсітэта з ліку маладых навукоўцаў і выкладчыкаў, якія маюць дасягненні ў працы з адоранымі студэнтамі, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый прыняла ўдзел у святочным мерапрыемстве.
Напярэдадні свята для ўсіх прадстаўнікоў адукацыйнай сферы былі паказаны творчыя нумары дзіцячых беларускіх калектываў, студэнцкай моладзі. Падчас урачыстага вечара падведзены вынікі конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года Беларусі», які праводзіцца ў рэспубліцы кожны год.
Са сцэны канцэртнай залы Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Аляксандравіч Галоўчанка зачытаў прывітанне Кіраўніка дзяржавы да педагагічных работнікаў, а таксама ад сябе асабіста і ад імя ўрада Беларусі павіншаваў усіх прадстаўнікоў высакароднай прафесіі з надыходзячым святам.
Дзень настаўніка ў Палацы Рэспублікі-гэта атмасфера адзінства, цяпла, утульнасці, прыгажосці дзіцячых усмешак, мудры погляд ветэранаў педагагічнай працы і радасць маладых спецыялістаў, якія выбралі для сябе вельмі важную для кожнага з нас прафесію настаўніка.