Паважаныя выкладчыкі, дарагія калегі!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні З Днём настаўніка і словы ўдзячнасці за вашу высакародную працу. Ад вас, вашай мудрасці, цярпення, самааддачы шмат у чым залежыць асобаснае і прафесійнае станаўленне нашай моладзі, іх актыўная грамадская і жыццёвая пазіцыя. Вы вучыце студэнтаў думаць, шукаць новыя рашэнні і дасягаць пастаўленых мэтаў.
Сённяшнія студэнты-людзі новага пакалення, іх ўяўленні аб свеце, тэхналогіі якія выкарыстоўваюцца , а часта і спосабы мыслення патрабуюць ад выкладчыкаў новых падыходаў і спецыяльных ведаў. Вы былі і застаяцеся ўзорам высокай культуры, інтэлігентнасці і талерантнасці, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры ўвагі грамадства, з’яўляецеся захавальнікамі духоўных каштоўнасцей і даеце новаму пакаленню веды, неабходныя для развіцця і ўдасканалення.
Хачу шчыра падзякаваць выкладчыкам нашага ўніверсітэта за прафесіяналізм, нястомную працу і самааддачу. Прафесія педагога адначасова спалучае ў сабе мудрасць і маладосць душы, творчасць і стваральную энергію, дабрыню і строгасць.
У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, невычэрпнай энергіі, добрага настрою, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднага ўніверсітэта і нашай любімай Беларусі!
З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч