Дарагія сябры, паважаныя калегі!
Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў культуры.
Ад усёй душы віншую ўсіх работнікаў і студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, якія маюць дачыненне да гэтага прафесійнага свята!
Калектывы мастацкай самадзейнасці БрДТУ выконваюць ганаровую місію-не толькі захоўваць, узбагачаць і перадаваць будучаму пакаленню каштоўнасці традыцыйнай культуры, але і фарміраваць пачуццё нацыянальнай годнасці, узаемаразумення і згоды. Вы-творчыя і жыццярадасныя, энергічныя і непаўторныя! Дзякуй вам, што прымнажаеце культурную спадчыну краіны, надаеце вялікую ўвагу гарманічнаму развіццю і эстэтычнаму выхаванню нашай моладзі!
Разам са словамі падзякі за вашу працу прыміце шчырыя пажаданні заставацца адданымі свайму пакліканню-сеяць разумнае, добрае, вечнае. Жадаю вам натхнення і невычэрпнага творчага патэнцыялу! Хай жыццё не стамляецца адкрываць вам новыя гарызонты і перспектывы. І няхай ваша праца заўсёды будзе годна ўзнагароджана, а заслугі не застануцца незаўважанымі. Моцнага здароўя, цяпла родных і блізкіх, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч