У завяршэнне тыдня каманда выкладчыкаў і работнікаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам падключылася да дапамогі ў зборы ўраджаю ў ААТ «Чарнаўчыцы». Змяніўшы від дзейнасці з разумовага на фізічны, працоўны дэсант даволі хутка выканаў устаноўленую норму ў 5 тон.
Трэба адзначыць, што з 25 верасня ў садках аграгаспадаркі працуе сельскагаспадарчы Атрад «Альфа» імя Героя Савецкага Саюза У. М.Кирмановича, сфармаваны са студэнтаў будаўнічага і эканамічнага факультэтаў БрДТУ. Кожны з рабят штодня выконвае норму 1000 кг, тым больш надвор’е спрыяе плённай працы. Рэктар наведаў таксама сад, у якім працуюць рабяты, паслухаў іх станоўчыя ўражанні і дапамог у зборы яблыкаў.






