7 кастрычніка 2023 года Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт расчыніў свае дзверы для абітурыентаў, арганізаваўшы для іх інтэрактыўныя пляцоўкі, экскурсіі па вучэбных лабараторыях, майстар-класы, конкурсы, віктарыны. Гасцей віталі дэканы, загадчыкі кафедрамі, выкладчыкі і студэнты факультэтаў, распавядаючы аб спецыяльнасцях, асаблівасцях навучання і наступным працаўладкаванні, адказваючы на пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе размовы.
На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў актавай зале універсітэта, перад прысутнымі выступілі рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, адказны сакратар прыёмнай камісіі Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч, намеснік начальніка ваеннай кафедры падпалкоўнік Нікуцін Мікалай Віктаравіч.
«БрДТУ сёння – гэта арганічны ўніверсітэт, які мае ўсе магчымасці для падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў у галіне будаўніцтва, машынабудавання, інжынерных сістэм і экалогіі, ІТ-тэхналогій і эканомікі. І мы ўнікальныя на сённяшні дзень у сінтэзе нашых напрамкаў, спецыяльнасцяў і практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі, — канстатаваў Сяргей Антановіч. — Проста навучацца ў аўдыторыях, не ўзаемадзейнічаючы са знешнім светам – гэта не наша стратэгія. Пасля працы з абітурыентамі і студэнтамі, у прыярытэце ў нас праца з заказчыкамі кадраў. І ў гэтым наша сіла»
Прагучала шмат карыснай інфармацыі: аб правілах паступлення ва ўніверсітэт; аб магчымасцях для развіцця студэнтаў у розных напрамках – навука, спорт, творчасць; аб падрыхтоўцы на ваеннай кафедры; аб прадпрыемствах-партнёрах. Найбольшая колькасць пытанняў была ў абітурыентаў датычна мэтавай падрыхтоўкі і іншых асаблівых траекторый паступлення, і яны атрымалі падрабязныя вычарпальныя адказы.
Працягнуць знаёмства з Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам можна ў дні восеньскіх канікул. З 30 кастрычніка па 3 лістапада запрашаем абітурыентаў пагрузіцца ў атмасферу кожнага з пяці факультэтаў паасобку на прафарыентацыйным мерапрыемстве «Канікулы ў БрДТУ».
БрДТУ-месца, дзе ствараюць будучыню!












Больш фота ў тэлеграм-канале БрДТУ па спасылцы: https://t.me/BrSTU_telegram