Крэатон для ўстойлівага развіцця

5-13 кастрычніка 2023 года ў абласных цэнтрах Беларусі праходзяць Крэатоны для ўстойлівага развіцця – моладзевыя дыскусійныя пляцоўкі, арганізаваныя Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам і лабараторыяй праграмы развіцця ААН (ПРААН) па паскарэнні развіцця.
Студэнты эканамічнага факультэта БрДТУ Бялова Вольга і Кахновіч Кацярына прынялі ўдзел у мерапрыемстве і прадставілі праект па прафарыентацыі і выбару будучай прафесіі.
У ходзе Крэацінаў маладыя людзі прапануюць ідэі для будучых ініцыятыў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь. Чакаецца, што лепшыя ідэі будуць аформлены ў праекты, якія ў далейшым могуць быць рэалізаваны Лабараторыяй па паскарэнню развіцця ПРААН.
Правядзенне Крэатонаў пацвярджае, што студэнцкая моладзь гатова і зацікаўлена ў актыўным удзеле ў вырашэнні глабальных праблем і стварэнні ўстойлівай будучыні Беларусі.