XV Нацыянальны фестываль архітэктуры традыцыйна праходзіць у Мінску з 2 па 21 кастрычніка.
Фестываль архітэктуры-гэта своеасаблівая справаздача беларускіх архітэктараў, якая адлюстроўвае асноўныя іх дасягненні, выяўленне і дэманстрацыя лепшых твораў беларускіх майстроў архітэктуры. Тэма мерапрыемства ў гэтым годзе «Архітэктура і горадабудаўніцтва — аснова тэрытарыяльнага развіцця».
Адкрыў фестываль XVII Рэспубліканскі конкурс дыпломных праектаў выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных архітэктурных школ Беларусі. Конкурс накіраваны на выяўленне, падтрымку і заахвочванне таленавітай моладзі ў галіне архітэктуры, горадабудаўніцтва і архітэктурнага дызайну. Акрамя таго, адначасова з конкурсам дыпломных праектаў прайшоў V Рэспубліканскі конкурс архітэктурнага малюнка студэнтаў вышэйшых архітэктурных школ Беларусі.
Дыпломны праект выпускніка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Куніцкага Сяргея, выкананы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Трацюк К.Б. удастоены дыплома II ступені ў намінацыі «Архітэктура жылых будынкаў».
Па выніках конкурсу архітэктурнага малюнка ў намінацыі «Жывапіс » работы студэнтаў-архітэктараў Маргун Ксеніі, Берынчык Ксеніі і Шумілавай Міраславы ўдастоены дыпломаў III ступені. Кіраўнікі-кандыдат педагагічных навук, дацэнт Дзічэнская А.А. і старшы выкладчык Лапо М. Г.
Віншуем нашых таленавітых студэнтаў і іх кіраўнікоў з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем далейшых творчых поспехаў і новых дасягненняў!




