Напярэдадні Дня маці, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 14 кастрычніка, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч урачыста павіншаваў і ўручыў падарункі шматдзетным мамам – работніцам універсітэта, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Звяртаючыся з прывітальным словам, Сяргей Антонавіч адзначыў, што быць мамай – гэта вялікае шчасце, адказная місія, усвядомлены выбар і цвёрдая жыццёвая пазіцыя. Годна захаплення ўменне жанчын спалучаць місію мацярынства з працоўнай дзейнасцю, актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці універсітэта, уносіць свой неацэнны ўклад у выхаванне і навучанне студэнцкай моладзі.
Рэктар пажадаў усім мамам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у выхаванні падрастаючага пакалення. Да віншавання з яркімі творчымі нумарамі далучыліся студэнцкія калектывы БрДТУ.






Універсітэт выказвае падзяку партнёру універсітэта ААТ» Савушкін прадукт » за аказанае садзеянне ў арганізацыі святочнага мерапрыемства.