Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Фізіка ва ўстановах адукацыі: навуковыя, метадычныя і прыкладныя аспекты»

12-13 кастрычніка 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Фізіка ва ўстановах адукацыі: навуковыя, метадычныя і прыкладныя аспекты». У рамках мерапрыемства адбыліся пленарнае і секцыйнае пасяджэнні, круглы стол «Алімпіядны рух па вучэбным прадмеце «Фізіка» ў Рэспубліцы Беларусь». Для гасцей былі праведзены экскурсіі па вучэбных лабараторыях і аўдыторыях кафедры фізікі, лабараторыях універсітэта і аглядная экскурсія па горадзе Брэсце. Аргкамітэт канферэнцыі выказвае падзяку ўсім удзельнікам канферэнцыі за змястоўныя даклады, актыўнае абмеркаванне актуальных пытанняў у галіне выкладання фізікі, высокі ўзровень ацэнкі праведзенага мерапрыемства.