Сям’я-галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Сям’я выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, ўзнаўлення чалавечага капіталу, назапашвання і перадачы традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцяў.
Штогод 14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці, 21 кастрычніка – Дзень бацькі, а прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Рэспубліканскім тыднем бацькоўскай любові.
Так, з 12 па 21 кастрычніка запланавана правядзенне прэс-мерапрыемстваў, прысвечаных тэме мацярынства і дзяцінства, адказнага бацькоўства, умацавання інстытута сям’і.