Напярэдадні Сусветнага дня стандартызацыі адбылася экскурсія студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцяў» па РУП «Брэсцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі».
Намеснік дырэктара па метралогіі Рукавічнікаў Леанід Аляксандравіч правёў экскурсію, дзе расказаў студэнтам пра важнасць і неабходнасць стандартызацыі, прывёў прыклады стандартаў на правады, пратаколы сувязі, харчовыя прадукты, упакоўку і г. д.
Студэнты наведалі лабараторыі аддзелаў паверкі сродкаў вымярэння геаметрычных, цеплатэхнічных, фізіка-хімічных і механічных велічынь, аснашчаных сучасным высокадакладным вымяральным абсталяваннем, з дэманстрацыяй працэсаў правядзення паверкі рабочых сродкаў вымярэння.
За час наведвання прадпрыемства будучыя спецыялісты атрымалі шмат карыснай інфармацыі для прафесійнага росту і павышэння кампетэнцый.

