23 кастрычніка ў рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, бізнес-саюзаў адбылася панэльная дыскусія «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі», удзел у якой прынялі старшыня ГА «Саюз прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці» Лісецкі Віталь Эдуардавіч, дырэктар грамадскага аб’яднання Дворак Вольга Уладзіміраўна, выкладчыкі і студэнты эканамічнага факультэта БрДТУ.
Галоўнымі пытаннямі сустрэчы сталі гістарычнае развіццё прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці і Рэспублікі Беларусь, узаемадзеянне бізнес-саюзаў ва ўмовах новай сусветнай эканамічнай сістэмы, перспектыва развіцця прадпрымальніцтва ў кантэксце змянення падатковага заканадаўства, павышэнне інфармаванасці суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці аб праводзімай рабоце па развіцці рэгіёнаў, дзяржаўнай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва. Студэнтаў, акрамя традыцыйных пытанняў арганізацыі бізнесу, цікавілі ўмовы вядзення бізнесу, цэнаўтварэнне, выдаткі на адкрыццё, парадак атрымання дазвольных дакументаў, дзяржаўная падтрымка праектаў прадпрымальнікаў, пытанні стварэння спрыяльнага бізнес-асяроддзя.
Як адзначыў Віталь Эдуардавіч Лісецкі, Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва з’яўляецца самай значнай і маштабнай дыялогавай пляцоўкай для абмеркавання выяўленых праблем і стратэгіі развіцця, нацэлены на ўмацаванне патэнцыялу суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва патэнцыялу Беларусі і рэгіёнаў.
У гутарцы Вольга Уладзіміраўна Дварак падкрэсліла, што грамадскае аб’яднанне створана для дапамогі прадпрымальніцкаму сектару эканомікі ў Брэсцкай вобласці, прадстаўляе інтарэсы прадпрымальнікаў і кансультуе па розных пытаннях. Акрамя таго, гэта пляцоўка, дзе можна абмеркаваць ідэі і знайсці аднадумцаў.




