26 кастрычніка 2023 года ў філіяле кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва на тэрыторыі РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» адбылося ўрачыстае ўручэнне заліковых кніжак студэнтам першага курса спецыяльнасці «Экспертыза і кіраванне нерухомасцю» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
З віншаваннямі і словамі пажадання заліковыя кніжкі ўручылі дырэктар Брэсцкага агенцтва Васіль Міхайлавіч Халадцоў, намеснік дырэктара Брэсцкага агенцтва Дзмітрый Уладзіміравіч Коўшык, дэкан будаўнічага факультэта Інэса Паўлаўна Паўлава, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва Юлія Сяргееўна Дардзюк.
Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры ўжо шмат гадоў з’яўляецца базай для правядзення навучальных і вытворчых практык, выканання дыпломнага праектавання і навукова-даследчых работ. У рэальных практычных умовах студэнты праяўляюць прафесійную самастойнасць і патрабавальнасць да якасці выканання работ. Бо добрых вынікаў у фарміраванні прафесійнай кампетэнтнасці можна дамагчыся толькі ў цесным партнёрстве з арганізацыямі, здольнымі забяспечыць высокі ўзровень набыцця неабходных практычных навыкаў працы па спецыяльнасці.
Віншуем студэнтаў групы Н-18 і жадаем упэўнена пракладваць шлях да абранай прафесіі, смела атрымліваць новыя веды, каб у далейшым стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі!


