27 кастрычніка 2023 года на факультэце электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося традыцыйнае мерапрыемства — «Кірмаш вакансій — JOB FAIR 2023». У рамках Кірмашу студэнты і магістранты змаглі сустрэцца з патэнцыяльнымі заказчыкамі кадраў Брэсцкага рэгіёна. Мерапрыемства праводзілася з мэтай садзейнічання занятасці будучым выпускнікам, знаёмства з арганізацыямі / прадпрыемствамі, скарачэнне перыяду пошуку працы, кансультацыі спецыялістаў кадравых службаў наймальніка, магчымасці прайсці папярэдняе сумоўе па пытаннях працаўладкавання.
Асноўнымі арганізацыямі-удзельнікамі Кірмашу сталі прадпрыемствы і арганізацыя розных сфер дзейнасці – ТАА «Эполь Софт», ТАА «Сакцесс», ТДА «ЮКОЛА-інфа-Брэст», АТ «Тинькофф Банк», ААТ «Цветатрон», ААТ «Савушкін прадукт», ТАА «Арлайт і К».
Фармат мерапрыемства уключаў у сябе панэльную дыскусію і інтэрактыў. Прадстаўнікі наймальніка змаглі выступіць перад студэнтамі, распавёўшы аб асноўных напрамках дзейнасці сваіх арганізацый / прадпрыемстваў і патрабаваннях, што прад’яўляюцца да патэнцыйных кандыдатаў, а таксама аб магчымых траекторыях працаўладкавання. Студэнты, у сваю чаргу, змаглі задаць пытанні аб бягучым стане рынку працы, аб неабходных кампетэнцыях і ўмовах працы.
Дзякуем усім удзельнікам і гасцей JOB FAIR 2023, і спадзяемся на далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва!






